Задачы і функцыі ўстановы дашкольнай адукацыі

задачы:

  • ахова жыцця і ўмацаванне фізічнага і псіхічнага здароўя выхаванцаў;

  • забеспячэнне рознабаковага развіцця асобы выхаванца ў адпаведнасці з яго ўзроставымі і індывідуальнымі магчымасцямі, здольнасцямі і запатрабаваннямі;

  • фарміраванне ў выхаванцаў маральных норм, кампетэнцый, неабходных для набыцця сацыяльнага досведу;

  • падрыхтоўка да працягу адукацыі;

  • аздараўленне.

Асноўнай функцыяй з'яўляецца стварэнне ўмоў для:

  • навучання і выхавання, ранняй сацыялізацыі выхаванцаў;
  • засваення зместу адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі;
  • атрымання адукацыі выхаванцамі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця і аказання ім карэкцыйна-педагагічнай дапамогі;
  • фізічнага, сацыяльна-маральнага, асобаснага, пазнавальнага, маўленчага і эстэтычнага развіцця выхаванцаў;
  • фарміравання ў выхаванцаў грамадзянскасці і нацыянальнай самасвядомасці, асноў патрыятызму, традыцыйных каштоўнасных установак;
  • далучэння выхаванцаў да агульначалавечых каштоўнасцяў і сучасных традыцый;
  • развіцця ў выхаванцаў агульных і спецыяльных здольнасцей да розных відаў дзейнасці і творчасці;
  • выяўлення і развіцця індывідуальных схільнасцей выхаванцаў і іх інтэлектуальна-творчага патэнцыялу;
  • здабыцці пераемнасці дашкольнай і 1 ступені агульнай сярэдняй адукацыі;
  • арганізацыі харчавання і аказання медыцынскай дапамогі выхаванцаў;
  • забеспячэння сацыяльна-педагагічнай падтрымкі выхаванцаў і аказання ім псіхалагічнай дапамогі.